Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2020, 13:24

Лукашэнка пра ўмовы надвор'я: ідэальныя для сельгасработ

20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Умовы надвор'я цяпер ідэальныя для сельгасработ, у тым ліку веснавой палявой кампаніі. Такі пункт гледжання выказаў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання навукова-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Адані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся, як анамальна цёплая зіма і ў цэлым змяненні клімату паўплываюць на сельскую гаспадарку і ці гатова краіна да кліматычных катаклізмаў. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аграрны сектар эканомікі гатовы да змяненняў клімату, а сённяшняя сітуацыя проста ідэальная для пасяўной.

"Што датычыцца гэтага года, то павінен сказаць, што сітуацыя ідэальная. Чаму ідэальная? Таму што пры высокіх тэмпературах зімой ішлі дажджы, таму пры адсутнасці снегу вялікі запас вільгаці ў глебе", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў: у сувязі з такімі пакуль спрыяльнымі ўмовамі трэба хутчэй пасеяць раннія збожжавыя і ў цэлым арганізавана правесці веснавыя палявыя работы. Ён не выключыў, што тады ўдасца завяршыць у больш раннія тэрміны ўборку збожжавых. "Гэта значыць, пакуль усё ідэальна: і вільгаці хапае, і тэмпература нармальная", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цэлым у краіне даволі даўно прымаюцца меры ў сувязі са змяненнем клімату. Гэта датычыцца новых відаў культур, якія раней вырошчваліся ў больш паўднёвых рэгіёнах, а цяпер - і ў нашай краіне, напрыклад, тыя ж кавуны.

"Мы ўжо шмат у чым даўно перабудавалі раслінаводства, ды і жывёлагадоўлю давялося перабудоўваць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі