Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка пра ўдзел Савіных у выбарах: калі выберуць, будзе не горш, дыпламаты павінны быць у парламенце

Прэзідэнт 12.09.2019 | 14:26
Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы сёння новых паслоў Беларусі за мяжой, упамянуў аб жаданні папярэдняга пасла Беларусі ў Турцыі Андрэя Савіных вылучыць сваю кандыдатуру на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савіных вырашыў паўдзельнічаць у выбарах. Вядома, гэта добра падрыхтаваны чалавек. Дыпламаты павінны быць у парламенце. Тым больш арганізоўваць трэба будзе дыпламатычную работу. А калі не выберуць, мы бачым яго дзе-небудзь?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Міністр у сваю чаргу адзначыў, што для яго рашэнне Андрэя Савіных ісці на выбары ў парламент было даволі нечаканым: "Гэта яго ініцыятыўная прапанова. Я сказаў: калі ласка, ваша воля. Але я яго бачыў на пасадзе аднаго з вядучых галоўных упраўленняў МЗС".

"Гэта значыць, ён не прападзе?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Не. Відаць, што ён не страціў інтарэс, як у некаторых, праз пэўны час знаходжання на той ці іншай пасадзе. Ён пастаянна цікавіцца, шукае нешта новае, новыя падыходы", - адказаў Уладзімір Макей.

"Калі выберуць, гэта будзе не горш. У парламенце патрэбны чалавек, з якім МЗС павінна пастаянна быць у кантакце. У нас жа там і камісія ёсць (профільная. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы з ім размаўлялі. У яго ёсць вельмі цікавыя ідэі і як павысіць узровень парламента тут, і як працаваць больш шырока на міжнароднай арэне. Я думаю, што, калі выберуць, гэта будзе вельмі добрая апора і для МЗС", - сказаў Уладзімір Макей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).