Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 14:13

Лукашэнка пра ўборачную кампанію: тэмпы без якасці нікому не патрэбны

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе разам з тэмпамі ўдзяляць павышаную ўвагу і якасці работ у ходзе ўборачнай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, да якой па відэа-канферэнц-сувязі былі падключаны ўсе раёны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якасць - пытанне нумар адзін. Тут кажуць: тэмпы і іншае. Так, тэмпы важны, усё спрасавана. Але тэмпы без якасці нікому не патрэбны. Таму тэмпы важны, але гэта другаснае. Мы ніколі так не ставілі пытанне. Таму галоўнае - гэта якасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на ўборку палеглых пасеваў. "Хлеб трэба выратаваць. Вызначайцеся з тактыкай. Гэта вельмі важна, - сказаў ён. - І заплаціце сялянам, тым, хто добра працуе, за іх добрую працу. Я не гавару, што трэба накарміць (работнікаў на ўборачнай. - Заўвага БЕЛТА). Гэта ў нас праблема вырашана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі