Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка пра свята 7 лістапада: гэта наша гісторыя, яе не перакрэсліш

Прэзідэнт 05.11.2018 | 12:15

5 лістапада, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае гістарычнае значэнне свята Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, якое штогод адзначаецца ў краіне. Аб гэтым ён заявіў 4 лістапада ў час размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём. Вядома, гэта крыху іншы падыход. Многія бачаць гэту далёкую рэвалюцыю на адлегласці - прайшло больш за сотню гадоў. Але гэта наша гісторыя. Яе не перакрэсліш, яе не перапішаш. Той, хто спрабаваў, перапісваючы, кінуць камень у мінулае, атрымліваў гэты камень у сучасным. Мы пакінулі гэта свята. Але, зразумела, час ідзе, і яго (свята. - Заўвага БЕЛТА) трэба было напоўніць нейкім іншым сэнсам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Да гэтага дня было прынята падносіць народу падарункі ў розных сферах. "Мы гэту добрую традыцыю пакінулі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, вышэй за сярэдняе па выніках стаў сельскагаспадарчы год, у прамысловасці ёсць пэўныя падарункі, у сацыяльнай сферы. У іх ліку і знакавая будоўля ў Жыткавіцкім раёне, дзе гэтымі днямі адкрыюць адноўлены мост праз Прыпяць. У сваю чаргу ў гарадскім пасёлку Балбасава і Аршанскім раёне ў цэлым была разгорнута адна з сацыяльных будоўляў, у ходзе якой асноўная ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню і навядзенню парадку. Паралельна рэалізуюцца меры па эканамічным развіцці гэтых тэрыторый, стварэнні новых рабочых месцаў. "Сёе-тое зрабілі, і нямала. Усё астатняе - за вамі, і за гэта з вас будзе самае строгае запатрабаванне, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Многія з вашых дзяцей будуць жыць тут. Сацыяльная сфера - культура, спорт, школы. Але самае галоўнае - гэта рабочыя месцы".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.