ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2022, 13:26

Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Прымор'ем: гандаль - гэта проста, нам патрэбны сумесныя прадпрыемствы

Уладзівасток
Уладзівасток

13 красавіка, Уладзівасток /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ствараць у Прыморскім краі Расіі сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам ва Уладзівастоку ў час сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Просты гандаль - гэта зразумела: прывязі, прадай. Мы дамовіліся, што павінны рушыць наперад у стварэнні сумесных зборак тут. Каб менш вазіць туды-сюды, а вырабляць тое, што патрэбна, тут", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Алег Кажамяка адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў Прымор'е 24 гады таму - у 1998 годзе. "Важна было паглядзець, што змянілася ў горадзе, што змянілася ў краі. Цяпер стаяць новыя задачы, - падкрэсліў ён. - Мы ў тры з паловай разы павялічылі тавараабарот. Мы бачым і беларускія прадукты, і беларускую тэхніку. Мы павінны быць яшчэ больш інтэграваны адзін з адным".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі