Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лютага 2021, 12:15

Лукашэнка пра спорт: трэба даваць вынік, едзем у Токіа змагацца

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка настройвае спартсменаў і трэнераў на дасягненне высокіх вынікаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на Алімпійскім сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Едзем у Токіа змагацца. І чым больш націскаюць на людзей, тым большае супраціўленне. У гэтых умовах трэба паказваць вынік, каб ім даказаць, што мы не з Месяца зваліліся", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён выказаў нараканні наконт вынікаў выступлення беларускіх спартсменаў у некаторых відах спорту. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы згадаў няўдалае выступленне зборнай Беларусі па хакеі на турніры ў Казахстане. "Апошняе месца занялі, - адзначыў Прэзідэнт. - А колькі грошай каштавала з'ездзіць туды і назад? І зноў тлумачэнні: вось, вы разумееце, у нас няма дзіцячага хакея".

"Дзякуй табе госпадзі, хоць у "Дынама" выйгралі (размова пра матч "Дынама Рыга" і "Дынама Мінск", калі беларускія спартсмены выйгралі з лікам 2:1. - Заўвага БЕЛТА). Дзякуй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Згадаў Прэзідэнт таксама выступленне зборнай Беларусі на нядаўнім чэмпіянаце свету па біятлоне. "А "цуды" на апошнім чэмпіянаце па біятлоне? - адзначыў ён. - Я не ведаю, чым тут апраўдвацца".

"Або паехалі ў Егіпет, пайгралі ў гандбол (размова пра чэмпіянат свету па гандболе, які прайшоў у студзені ў Каіры. - Заўвага БЕЛТА), - прадоўжыў беларускі лідар. - Я не разумею, як можна весці ў 7-8 мячоў і потым абваліцца ў гэты ж перыяд і прайграць яшчэ больш".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі была створана неабходная база для падрыхтоўкі па профільных відах спорту. "Я наогул не разумею: а чаго не хапае, каб падрыхтавацца па профільных відах спорту? Я ж помню першыя крокі пасля распаду Савецкага Саюза. Можна сказаць, наогул няма дзе было трэніравацца, - нагадаў ён. - Цяпер - калі ласка, самыя лепшыя цэнтры". Напрыклад, у Мінску пабудаваны сучасны велатрэк, які адпавядае ўсім патрабаванням. "І не думайце, што мы заўтра пачнём капіраваць Мінск у абласцях. Нам гэта не патрэбна для кампактнай краіны. Любы спартсмен можа прыехаць сюды, на велатрэк, і трэніравацца", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да міністра спорту, Прэзідэнт падкрэсліў: "Патрэбен, Сяргей Міхайлавіч, вынік. Не дай бог яго не будзе на Алімпіядзе, вы ведаеце, якая потым будзе размова".

"Трэба даваць вынік! Я разумею, гэта спорт. Але зубамі ўчапіцеся і пакажыце, што вы можаце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Пасля даклада міністра аб падрыхтоўцы да маючай адбыцца Алімпіяды, кіраўнік дзяржавы падрабязна распытаў па гэтым пытанні таксама і кіраўнікоў федэрацый. Адбылася грунтоўная размова аб тым, чаго яшчэ не хапае для эфектыўнай падрыхтоўкі спартсменаў да Алімпійскіх гульняў і дасягнення вынікаў. Удзельнікі Алімпійскага сходу запэўнілі, што з боку дзяржавы яны атрымалі ўсю неабходную дапамогу і падтрымку, і выказалі надзею, што выступленне беларускіх спартсменаў у Токіа будзе паспяховым. Галоўнае, на іх думку, каб у спартсменаў захоўваўся баявы дух, настрой, а што датычыцца матэрыяльна-тэхнічнай базы, яна створана, ёсць усё неабходнае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі