Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 13:34

Лукашэнка пра спецаперацыю па вызваленні беларусаў ва Украіне: было некалькі варыянтаў, і адзін вельмі востры

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Было некалькі варыянтаў правядзення спецаперацыі па вызваленні беларускіх грамадзян ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добра, што яна прайшла па адным са спакойных варыянтаў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы спланавалі гэту аперацыю. Было некалькі варыянтаў, і адзін з іх быў вельмі востры. Але абышлося без стральбы".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават цяпер нельга расказаць усе падрабязнасці і паказаць твары разведчыкаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні беларусаў. "Але галоўнае не гэта. Самае галоўнае, што мужыкі вярнуліся ў свае сем'і", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, гэтымі днямі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам КДБ за праведзеную імі спецыяльную аперацыю ва Украіне па вызваленні беларускіх грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі