Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 кастрычніка 2020, 19:37

Лукашэнка пра сітуацыю ў Беларусі: не было ніякіх падстаў ламаць краіну, акрамя жадання звонку

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць кантраляваць тое, што адбываецца ў краіне, каб не дапусціць дэстабілізацыі. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на мерапрыемстве расказаў, што паўнамоцтвы яго памочнікаў па рэгіёнах будуць пашыраны. Напярэдадні на адпаведныя пасады па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях і горадзе Мінску былі назначаны Валерый Вакульчык, Юрый Караеў і Аляксандр Барсукоў.

"Адна з асноў новых паўнамоцтваў гэтых людзей, генералаў - падбор кадраў і кантроль. Мы павінны кантраляваць і бачыць усё, што адбываецца ў нашай краіне. Нельга больш расслабляцца, як гэта было да гэтага мяцяжу. Ні ў якім разе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Занадта расслабіліся. Думалі, што будзе ўсё добра. Трэба зрабіць высновы, трэба атрымаць урокі. Я абсалютна перакананы, што новыя кіраўнікі, я адкрыта вам расказаў пра іх і пра свае задумы ў гэтым плане, змогуць дасягнуць пастаўленых мэт".

"Яшчэ раз падкрэсліваю: галоўны напрамак - гродзенскі, брэсцкі - павінен быць закрыты ад граніцы (у добрым сэнсе слова, каб камар носа не падтачыў) да Мінска. І тут у Мінску ў тым ліку. Мы не будзем цырымоніцца ні са студэнтамі, ні з рабочымі якіх-небудзь прадпрыемстваў", - заявіў Прэзідэнт.

"Я гавару гэта адкрыта, таму што ну не было ніякіх падстаў для таго, каб ламаць краіну, акрамя жадання звонку. Пройдзе час, вы яшчэ ўбачыце, хто гэта рабіў. Яшчэ не ўсё відаць, і нават для вас, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І яны чакаюць. Нездарма ж там Лапо (старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. - Заўвага БЕЛТА) злавіў 700 чалавек за тыдзень. Малайцы! " - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым выказаўся і пра падзеі ў некаторых суседніх краінах, прадстаўнікі якіх выступалі з крытыкай у адрас Беларусі. "Як я гаварыў, Гасподзь нам дапамог. Тое, што хацелі яны ў нас зрабіць, і сёе-тое зрабілі... Бачыце, што адбываецца. Яны супраць жанчын вывелі армію. Але гэта не супраць жанчын. Гэта дэманстрацыя перад нядзеляй, калі будзе марш на Варшаву, каб патрэсці ўсім: глядзіце, армію вывелі, мала не падасца. А нас жа як папракалі!" - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэтыя ў Літве нават трох працэнтаў не набралі (напрыклад, не прайшла ў новы склад парламента партыя, ад якой балаціраваўся кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, які не раз выступаў з крытычнымі заявамі ў адносінах да Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Нам тры працэнты давалі, а там нават трох працэнтаў не набралі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта за Беларусь".

"І вазьміце на поўдні: яму ж чаго не хапала? Я ўжо яго (верагодна, размова ідзе пра Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. - Заўвага БЕЛТА) падтрымліваў ва ўсіх пачынаннях, стараўся гэту Украіну, як толькі мог... Падтрымліваў, абараняў і іншае. Грымнуўся: 37 працэнтаў прыйшло, і нідзе не перамог (паражэнне на выбарах у мясцовае самакіраванне. - Заўвага БЕЛТА)", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы не шкодныя. Але гэта ўрок многім, і ім у тым ліку", - дадаў ён.

Рэзюмуючы, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць вярнуць людзям спакойны і ўтульны Мінск, які быў да выбараў. "Мінск быў спакойным і будзе заўсёды. Дайце нам час. Мы заўсёды адрэагуем на любую рэакцыю з іх боку. І мы захаваем мір і спакой", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі