ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лістапада 2021, 13:01

Лукашэнка пра савецкае мінулае: не трэба выціраць ногі аб сваю гісторыю

5 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з жыхарамі Магілёва заклікаў грамадзян не выціраць ногі аб сваю гісторыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі распаўся Савецкі Саюз, усё савецкае было дрэнна - некаму трэба было ногі выцерці аб нашу гісторыю. Не трэба гэтага рабіць, таму што гэта наша гісторыя, яе не змяніць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прыгадаў, як аднойчы наведваў Аўстрыю. Паводле яго слоў, на адной з экскурсій з захапленнем расказвалі пра Аўстра-Венгерскую імперыю. Аляксандр Лукашэнка тады вырашыў пацікавіцца ў экскурсавода: чаму яны да тых часоў адносяцца так паважліва і ганарацца імі, а Савецкі Саюз называюць імперыяй зла. "І яны гавораць: "Гэта палітыкі, не мы. Вось усё, што тут ёсць вакол, створана ў той імперыі". Інакш кажучы, яны сваю гісторыю не спаганілі, не выціраюць аб яе ногі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі не сталі адмаўляцца ад добрых савецкіх традыцый, зносіць помнікі і пераймяноўваць вуліцы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. А святкаванню гадавіны Вялікага Кастрычніка вырашылі надаць новы сэнс: цяпер да гэтага дня ў розных гарадах краіны адкрываюць сацыяльныя, медыцынскія, спартыўныя і іншыя ўстановы.

Гэту тэму Прэзідэнт закрануў і ў час адкрыцця новых кардыялагічных карпусоў у магілёўскай бальніцы. Мерапрыемства прымеркавалі да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. "Разумныя" людзі ў многіх краінах вырашылі, што гэта дрэнны дзень, дрэннае свята. Я так не лічу. Прынамсі, гэта наша гісторыя. І ўсё, чым мы сёння багаты, ідзе каранямі ў савецкую эпоху. Будучы раздаўленымі Вялікай Айчыннай вайной (а ў Беларусі нічога не засталося пасля вайны), мы адрадзілі краіну. І калі б не тыя часы, то шмат чаго мы не змаглі б стварыць і многае з таго, што было створана, страцілі б", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

У час сустрэчы з мясцовымі жыхарамі Аляксандр Лукашэнка прыгадаў яшчэ пра адно свята: Дзень народнага адзінства. У Беларусі ў гэтым годзе яно адзначалася ўпершыню, святкуюць яго 17 верасня. "У вас ужо вуліца з'явілася і плошча. Малайцы, мне прыемна, што мае землякі хутка сарыентаваліся і гэта зрабілі", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі