Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 20:44

Лукашэнка пра санкцыйную палітыку ЕС: "Вы паспрабавалі выцерці ногі аб маю краіну і народ, я гэтага не дазволіў"

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шляхам увядзення санкцый краіны Еўрасаюза паспрабавалі выцерці ногі аб Беларусь і яе народ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы плюнулі на нас, паспрабавалі ногі выцерці і аб мяне, і аб маю краіну, аб народ. Я вам гэтага не дазволіў і не дазволю, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - З санкцыямі мы справімся. Страцілі мы паўмільярда долараў тавараабароту з вамі (з Францыяй. - Заўвага БЕЛТА), знойдзем у іншым месцы". Пры гэтым страты беларускага боку будуць меншыя за паўмільярда, паколькі ўзаемны гандаль з Францыяй так ці інакш прадаўжаецца і цяпер. "На 20 працэнтаў тавараабарот сёлета ўпаў, але мы ўсё роўна гандлюем з вамі і будзем больш гандляваць. Вось заўтра вам не будзе чым народ карміць, засуха і іншае… Можа, мы вам чагосьці паставім. Мы заўсёды вам пастаўлялі і ў Еўропу ў цэлым рапсавы алей замест сланечнікавага, аліўкавага, - сказаў Прэзідэнт. - Мы вельмі шмат вырабляем рапсу і пастаўляем вам, і будзем пастаўляць. Вам патрэбна драўніна, мэбля і іншае. Вы куплялі ў нас. Мы і будзем вам пастаўляць. Бізнес заўсёды знойдзе гэтыя шляхі. Проста вар'яцтва - уводзіць сёння санкцыі ў гэтым узаемазалежным свеце. Але вы гэта робіце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі