Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 14:51

Лукашэнка пра Пуціна: мы пастаянна ў кантакце, інфармуем адзін аднаго аб сітуацыі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пастаянна знаходзіцца ў кантакце са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай думы Расіі Вячаславам Валодзіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пастаянна ў кантакце, інфармуем адзін аднаго аб сітуацыі, плануем нашы дзеянні на перспектыву. Думаю, што ў канцы месяца мы яшчэ раз зверым карты - тое, што адбываецца цяпер, і вызначым нашу будучыню на наступны год", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што ў хуткім часе плануецца правядзенне перагавораў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы. Тым больш што ў гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе ўтварэння СНД, а першая ў гісторыі гэтага аб'яднання сустрэча кіраўнікоў краін СНД адбылася 30 снежня 1991 года ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі