Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2020, 15:11

Лукашэнка пра пацыентаў у бальніцах: усіх выратуем, каго толькі можна, і для гэтага павінны зрабіць усё

7 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць зрабіць усё для выратавання жыццяў людзей, у тым ліку пацыентаў з каранавірусам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны павінен займацца сваёй справай. Без панікі, спакойна і прыгожа. Мы павінны з вамі перамагчы прыгожа, мы павінны выратаваць людзей дастойна. Чалавек не павінен думаць, што (калі. - Заўвага БЕЛТА) ён туды трапіў з гэтым вірусам, ён смяротнік. Не. Усіх выратуем, каго толькі можна. І мы для гэтага павінны зрабіць усё", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз заклікаў не ствараць вакол гэтай тэмы ажыятажу, але ў выпадку неабходнасці і сам гатовы падключыцца да дапамогі ўрачам. "Калі нешта магу для вас зрабіць, калі ласка, скажыце. Я ўжо міністру гаварыў: трэба (будзе. - Заўвага БЕЛТА), Уладзімір Сцяпанавіч, значыць, з табой пойдзем лячыць людзей, - сказаў Прэзідэнт. - Я ўжо гаварыў яму. Ён гаворыць: пакуль не трэба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі