Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 19:03

Лукашэнка пра падзеі 2020 года: у Беларусі ішла бойка, якую стварыў Захад

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў падзеі, што здарыліся пасля выбараў, бойкай, якую стварыў Захад. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю брытанскай медыякампаніі Бі-бі-сі, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заходнія журналісты пастаянна пытаюцца аб пацярпелых у час пратэстаў, але ніколі не гавораць аб раненнях сярод праваахоўнікаў.

"Вы не паказвалі як машынамі атакоўвалі нашых міліцыянераў на вуліцах. Былі і з таго боку. Бойка ішла. Бойка, якую вы, Захад, стварылі ў нас, яна была. Я гэта прызнаю. Але вы не ўбачылі, што ў Амерыцы ва ўпор застрэлілі жанчыну. Вы гэта бачылі? - спытаў Прэзідэнт. - Я табе задаю пытанне: "Чаму вы гэта ў нас бачылі, а ў Амерыцы не бачылі і не далі ацэнку?" А як вы ў метро людзей хапалі ў Лондане? Як хапалі іх, збівалі, калі ў вас былі дэманстрацыі? Вы ж там не цырымоніліся. Таму той, хто парушае закон, да яго адпаведнае стаўленне. Не трэба тут паварочваць і папракаць мяне ў нечым. Так, нехта "атрымаў па рагах" з боку праваахоўных органаў, пацярпелі праваахоўнікі. А што было б, калі б у вас, або ў Амерыцы тым больш, кінуліся на міліцыянера і пачалі яму ламаць ногі? Ён атрымаў бы кулю ў лоб адразу".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: дэманстрацыі ў Беларусі былі зусім не мірнымі, а фатаграфіі, як пратэстуючыя прыбіраюць за сабой смецце, - гэта ўсяго толькі карцінка. "Наконт мірных дэманстрацый - вы супакойцеся. Мы ведаем, каму давалі грошы і хто фінансаваў гэтыя пратэсты ў Беларусі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Калі мы пачалі паказваць, як вы ламалі і крышылі ў чыстым Мінску (наш народ не прывык да бруду), вы тады ім падказалі: "Вы так, на карцінку, нешта прыбярыце" А мы вам пакажам карцінку, як кідалі скрыні з кветкамі і грамілі вуліцы і іншае".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў мінулым годзе павінен быў абараніць краіну і народ і прымаў рашэнні, зыходзячы з гэтага. "Я зрабіў так, як прапісана ў нашых законах. Гэта вам не падабаецца, але я табе сказаў так, як я разумею, думаю. І як думае 87 працэнтаў, мінімум, на сённяшні дзень нашых людзей (беларусаў. - Заўвага БЕЛТА). Яны ўбачылі ваш твар, вашу дэмакратыю, свабоду слова, памацалі на зуб гэту свабоду слова (размова пра міграцыйны крызіс на граніцы. - Заўвага БЕЛТА). Ты таксама там прысутнічаў - ядахімікатамі палівалі бедных бяззбройных людзей", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу: калі б Захад не фінансаваў пратэсты ў Беларусі, такіх падзей не здарылася б. "Вы ў мінулым годзе фінансавалі мяцеж, кіравалі мяцяжом з тэрыторыі Польшчы. Вы, а за вамі стаялі амерыканцы. Лідары фінансаваліся Захадам. У адваротным выпадку яны там прыстанішча сёння не знайшлі б. Яны ўсе сядзяць у вас. Чаму? Яны збеглі туды, адкуль іх прыслалі і адкуль іх фінансавалі. Гэтыя ўсе "ціхушкі, лахушкі, цапкалы" - яны ў вас сядзяць. Яны ж не пабеглі ў Кітай: іх бы там не прынялі, таму што яны да іх не маюць ніякіх адносін", - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі