Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2021, 14:23

Лукашэнка пра народнае адзінства: трэба быць бліжэй адзін да аднаго, не кідацца ў розныя бакі

19 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць народнага адзінства, асабліва ва ўмовах няпростага перыяду, які перажывае ўвесь свет. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Малочны свет", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба быць бліжэй адзін да аднаго. Трэба гэта перажыць. Свет ашалеў, і людзі ў гэтым свеце страцілі арыентацыю. А ў гэты момант не трэба кідацца ў розныя бакі. Таму я і аб'явіў гэты год Годам народнага адзінства", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Вядома, усе мы не будзем побач. Ёсць такія, якім многае не падабаецца. Трэба пацярпець. Пераважная большасць хочуць жыць мірна і спакойна. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што людзі баяцца страціць стабільнасць і парадак у краіне. Гэта дарагога каштуе. Людзі зразумелі, што яны маглі ці могуць страціць. І нам гэтага дапусціць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы будзем адзінай дзяржавай. Мы нікому не будзем кланяцца. Мы не будзем стаяць на каленях. Горш жыць мы не будзем толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце трымаць галаву на плячах, - сказаў Прэзідэнт. - Жывём як можам, і не горш за іншых. Таму трымайцеся сваёй зямлі. Будуць у вас іншыя прэзідэнты. Я вам гарантую. Тады вы, параўнаўшы ўсё, зразумееце. А цяпер проста набярыцеся цярплівасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі