7 студзеня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання храма ў Раство сказаў, што рады цяперашняму снежнаму надвор'ю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Малайцы, справіліся людзі. Асабліва Гомельская вобласць, бліжэй да Расіі (да наведвання храма Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА). Там наогул снег вышэй за калена", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Ну мы ж так хацелі, і я ў тым ліку Госпада прасіў, каб быў марозік і снег выпаў. Слухайце, ну так і атрымалася. Нават з запасам. Таму я рады, што ў нас снежная нарэшце зіма. Вядома, не тая зіма, што ў нашым дзяцінстве - нас не відаць было з-за гурбы, асабліва ў вёсцы. Але тым не менш сапраўдная зіма. Няхай і жыццё ў вас будзе сапраўдным", - сказаў Прэзідэнт, размаўляючы з прыхаджанамі.-0-