Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:43

Лукашэнка пра мэты будучай пяцігодкі: сярэдняя зарплата вырасце ў два разы

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У будучай пяцігодцы сярэдняя зарплата ў Беларусі вырасце ў два разы. Пад гэту мэту звярстаны планы і дзяржаўныя праграмы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўрада галоўная задача - рост дабрабыту і даходаў грамадзян. Мы прадоўжым узважаную, спакойную работу. Не верце тым, хто, нічога не разумеючы, абяцае вам залатыя горы. Цудаў не бывае. Усё даецца толькі сваёй працай. Асабліва ў гэтай страшнай крызіснай сітуацыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што ў краіне няма адчувальнага сацыяльнага расслаення. А дабрабыт грамадзян залежыць ад работы эканомікі. "Ніякіх сакрэтаў няма. Будзем больш вырабляць і прадаваць на экспарт запатрабаваную прадукцыю - вырасце і дабрабыт. Пад гэту мэту звярстаны і нашы планы, і праграмы, і разлікі. У будучай пяцігодцы сярэдняя зарплата ў Беларусі вырасце ў два разы. Не ў пяць і не ў дзесяць, толькі ў два разы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі