Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 10:15

Лукашэнка пра мёрскі завод: мы не можам з ім і далей куляцца, тут жа людзі працуюць

8 ліпеня, Мёры /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў наладзіць стабільную работу Мёрскага металапракатнага завода. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў у час наведвання прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прыбыўшы на прадпрыемства, Аляксандр Лукашэнка, як і звычайна, адразу перайшоў да справы: "Давайце пачнём з сыравіны. Вытворчасць, склад гатовай прадукцыі".

"Мы ж не можам куляцца: папрацавалі, спынілі, зноў папрацавалі, спынілі. Тут жа людзі працуюць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Людзей трэба ратаваць".

Прэзідэнт азнаёміўся з выставай прадукцыі завода, пацікавіўся аб'ёмамі вытворчасці і наяўнасцю сыравіннай базы. Кіраўніку дзяржавы было даложана, што магутнасці прадпрыемства разлічаны на вытворчасць да 150 тыс. т белай бляхі ў год. Гэта прадукцыя запатрабавана як на ўнутраным, так і на знешніх рынках. Як растлумачыў віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, адметнасць завода ў тым, што тут вырабляюць самую тонкую белую бляху на постсавецкай прасторы. Яна выкарыстоўваецца для ўпакоўкі ў харчовай, парфумернай, нафтахімічнай прадукцыі. У Беларусі аб'ём рынку - амаль 30-35 тыс. т.

"Мы пераканаліся, што ўсё гэта патрэбна. І тое, што мы пачалі рабіць, - гэта вельмі патрэбнае. Гэта імпартазамяшчэнне, і як мінімум 35 тыс. т мы можам спажываць унутры Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што прадпрыемства павінна абслугоўваць 100 працэнтаў беларускага рынку: "Цяпер шанц. Сёння мы свабодныя. Вы (маецца на ўвазе Захад. - Заўвага БЕЛТА) супраць нас драконаўскія меры? Да пабачэння! Мы павінны выбудаваць, заняць свой рынак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі