.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2021, 13:24

Лукашэнка пра Купалаўскі тэатр: ён не можа быць страчаны, гэта здабытак нашага народа

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Купалаўскага тэатра
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Купалаўскага тэатра

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з'яўляецца народным здабыткам, і яго работа абавязкова будзе адноўлена, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абавязкова адновім работу тэатра. Ён не можа быць страчаны. Гэта здабытак нашага народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб фінансавым баку работы тэатра, адзначыўшы, што калектыў павінен сам удзельнічаць у размеркаванні сродкаў, якія атрымлівае. Зразумела, падставіць плячо і дзяржава, асабліва ў цяперашні перыяд, калі замест тых, хто пайшоў, у тэатральны калектыў улілося шмат маладых кадраў.

"Гэта трупа, якая сфарміравана, гэты калектыў павінен быць. Ён не павінен быць велізарным. Ён павінен быць дастатковым. І якраз момант гэта зрабіць, - сказаў Прэзідэнт. - Усе сродкі, якія вы атрымаеце, - гэта будуць вашы сродкі, ваш прыбытак. Я вам скажу, як будзе не з гэтага года, а з 2022 года: што вы заробіце - пазабюджэт - столькі мы вам з бюджэту дадзім".

Паводле яго слоў, некалі ён увёў такую схему фінансавання клубаў і федэрацый у спорце: "Зарабілі $2 млн - $2 млн дабавілі бюджэтных. Пяць зарабілі - пяць дадзім".

"Вы павінны выйсці на гэту раўнавагу. І ў вас будзе нейкае жаданне зарабляць. Але вашы грошы будуць у вас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама прапанаваў стварыць у кожным тэатральным калектыве савет у складзе 3-5 чалавек, якія будуць мець права разам з дырэктарам вырашаць пытанні размеркавання грашовых сродкаў. "Яны няхай выберуць гэты савет. І няхай яны самі дзеляць гэтыя грошы, якія мы ім аддадзім. Гэта павінна быць усюды, ва ўсіх 29 калектывах. Прадумайце гэту ідэю. Гэта не спантанна мною выказана. Упэўнены, што гэта дасць эфект і магчымасць зарабляць творчым работнікам. Крыху трэба вывесці вас на большую самастойнасць", - сказаў Прэзідэнт.

"Заробіце больш - гэта ваша. І я буду ганарыцца, што творчыя людзі ў нас атрымліваюць, зарабляюць. І будзем падтрымліваць такіх. І не таму, што вы "ябацькі". Таму што вы - законапаслухмяныя людзі. Калі патрэбна і дзе дарэчы (я разумею, што вы творчыя работнікі, да вас прыслухоўваюцца) - гаварыце, але дастойна. Я вам гарантыю даю, што літаральна праз пару гадоў вы будзеце шчаслівыя - моладзь, якая прыйшла ў гэты тэатр. А вы (артысты са старога складу трупы, якія засталіся служыць у Купалаўскім тэатры. - Заўвага БЕЛТА) будзеце ганарыцца гэтым перыядам жыцця, што вы не пабеглі туды за імі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі