Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2025, 11:44

Лукашэнка пра хаос і неразбярыху ў свеце: нам трэба з'яднацца і прайсці гэтыя няпростыя гады

20 красавіка, Талачын /Кар. БЕЛТА/. У час, калі ў свеце назіраюцца турбулентнасць і хаос, беларусам трэба з'яднацца і прайсці гэта. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы храм у Талачыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Я ўжо гаварыў мінулы раз, на Раство Хрыстова, што гэта няпростыя гады, асабліва гэты год. Нам трэба мабілізавацца, з'яднацца і прайсці іх. Турбулентнасць, хаос, неразбярыха ў свеце вялізныя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўлады стараюцца ўберагчы Беларусь і беларускі народ ад гэтага хаосу. Зрабіць так, каб кожны беларус, займаючыся сваёй справай, бачыў вынікі сваёй працы, спакойна гадаваў дзяцей і стараўся даць ім адукацыю. 

"Але гады вельмі складаныя, вельмі цяжкія, асабліва ва ўмовах санкцый для нашай эканомікі. Эканоміка ў аснове ўсяго", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі