Сцяг Панядзелак, 23 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2025, 15:30

Лукашэнка пра гандлёвую вайну Трампа: трэба паназіраць, што будзе заўтра, Дональд можа і адступіць

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" пракаменціраваў сітуацыю вакол павышэння пошлін ЗША і гандлёвай вайны, якая пачалася з-за гэтага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў кіраўніку беларускай дзяржавы датычылася гандлёвай вайны, якая разгарнулася на сусветным рынку з-за рашэння Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа істотна павысіць пошліны для шэрага краін.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго насцярожваюць заявы амерыканскага прэзiдэнта. "Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам размаўлялі, я і яму выказваю свой пункт гледжання і стараюся яго неяк у гэтым плане схіліць на свой бок, што нам трэба пакуль назіраць за гэтым (дзеяннямі Трампа і тым, што адбываецца ў ЗША. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў беларускі лідар.
"Вы што, упэўнены, што так і будзе, як Дональд заявіў? Ён ужо ўчора заявіў, што гатовы весці перагаворы то з Кітаем, то яшчэ з некім, каб заключыць здзелку па тарыфах. Гэта значыць, яны гатовы і адступіць, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Відаць, Дональд Трамп так прыкінуў, паглядзеў і думае: "Рэзкавата ўзяў. Напэўна, трэба (калі гэта патрэбна) палічыць спачатку, а потым недзе і адступіць". Бо з пункту гледжання эканомікі рашэнне Трампа выглядае алагічна. Але, з іншага боку, трэба пачакаць. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца".

Эканоміка ЗША, вядома, уваходзіць у лік вядучых у свеце і займае значную долю сусветнага ВУП. Аднак, перакананы Аляксандр Лукашэнка, гэта ўсё роўна не дае гарантый яе ўстойлівасці ва ўмовах павышэння пошлін на імпарт для такой колькасці краін.

У спісе Трампа краіны, на долю якіх прыпадае значны аб'ём сусветнага ВУП. "Яны ж аб'явілі вайну 75 працэнтам краін па ВУП: Японіі той, Еўрасаюзу і гэтак далей. "Вось, мы абыдземся". Можа, вы і абыдзецеся, вырабіце сваю прадукцыю для таго, каб забяспечыць 300 мільёнаў чалавек, долар друкуеце вы. Але гэта сёння. А што будзе заўтра?" - прапанаваў задумацца кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ён спакойна назірае за тым, што адбываецца. "І нам, і Расіі чаго перажываць? Супраць нас ужо столькі пошлін і санкцый увялі, што далей няма куды. І мы вытрымалі, мы выстаялі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гэтак жа трэба рабіць і ў далейшым, асабліва адносна прапаноў, абяцанняў з боку заходніх партнёраў. "Калі мы гэтым шляхам будзем ісці, не будзем на слова верыць... "Вы нам дайце 30 дзён цішыні на фронце, вы нам то дайце..." А ўзамен - нічога. Аб чым можа быць размова? Мы не хочам быць чарговы раз падманутымі, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Пакуль нам трэба ўзмацняць сваё".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі