Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 14:43

Лукашэнка пра галоўны прынцып чыноўнікаў: лепш, прымаючы рашэнне, памыліцца, чым наогул нічога не рабіць

10 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Лепш, прымаючы рашэнне, памыліцца, чым наогул нічога не рабіць і чагосьці чакаць. Такое залатое правіла паводзін для чыноўнікаў і кіраўнікоў на месцах агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, выслухаўшы выступленні ўдзельнікаў мерапрыемства, даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Ігару Сергяенку на працягу лета рэалізаваць прапановы, унесеныя па выніках работы нарады. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што многія з агучаных прапаноў вельмі правільныя і своечасовыя, але ў той жа час даволі простыя для рэалізацыі, не патрабуюць глабальных пераўтварэнняў. Больш таго, іх варта было даўно ажыццявіць, лічыць беларускі лідар.

"Запомніце: лепш, прымаючы рашэнне, памыліцца (выправіць можна заўсёды), чым наогул нічога не рабіць і чагосьці чакаць, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не прапішам ні ў законах, ні ва ўказах, ні ў дырэктывах усе выпадкі жыцця і на ўсе выпадкі жыцця мы не прапішам механізм дзеяння, методыку. Ды і не трэба. Аснова - каб гэта было справядліва. Калі няма законаў, нарматыўных прававых актаў - прымайце рашэнне, на тое вы і кіраўнікі: старшыні гар- і райвыканкамаў, аблвыканкамаў. Прымайце гэтыя рашэнні. Трэба ўзгадніць - адзін званок, узгаднілі і ўсё".

"Дзейнічайце. Ні ў якім разе не сядзіце і не чакайце, што само разыдзецца", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі