Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2020, 22:16

Лукашэнка пра фантан ад Ашчадбанка Расіі ў Мінску: гэта сапраўды ўпрыгажэнне Беларусі

3 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Фантан - падарунак беларускай сталіцы да Дня Незалежнасці ад Ашчадбанка - з'яўляецца ўпрыгажэннем Беларусі. Такую ацэнку даў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Ашчадбанк Расіі" Германам Грэфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы паглядзелі ўжо ў тэставым рэжыме. Вельмі падабаецца тым, хто гэта бачыў. Гэта сапраўды ўпрыгажэнне нашай Беларусі. Я вам за гэта вельмі ўдзячны", - сказаў беларускі лідар.

Незвычайны фантан устанавілі на рацэ Свіслач у парку імя Янкі Купалы. Ён стаў падарункам беларускай сталіцы да Дня Незалежнасці ад Ашчадбанка Расіі.

Узводзіць фантан пачалі ў лютым 2020 года. "БПБ-Ашчадбанк" выдзеліў на яго больш за Br6 млн.

Фантанны комплекс уяўляе сабой мультыфарматную адукацыйную пляцоўку са складаным праграмным забеспячэннем. Ён аснашчаны відэа- і лазернай устаноўкай для праецыравання выявы на водны экран.

Водную феерыю ўтвараюць больш за 200 струменяў, якія падымаюцца на вышыню да 30 м. Яны таксама могуць ствараць розныя эфекты: бягучую дарожку, веер, лілею, бакавыя дугі, паваротныя і вярчальныя струмені.

Плануецца, што святломузычны паказ будзе дэманстравацца шодзень у вячэрні час - з 22.00 да 23.00.

Будаўніцтва незвычайнага фантана ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмяркоўвалі роўна год таму. "Ашчадбанк прыдумаў новую тэхналогію злучэння святла, гуку, вады і выявы з адукацыйнай функцыяй. Мы шмат займаемся адукацыяй. І мы прыдумалі святломузычны адукацыйны фантан, - расказаў кіраўнік Ашчадбанка журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы. - Аляксандр Рыгоравіч даведаўся, папрасіў нас стварыць такі фантан у Мінску. Мы сёння з ім дамовіліся, што будзе выпушчаны ўказ і мы кінем усе сілы, каб рэалізаваць гэты праект да Дня Незалежнасці ў Беларусі ў наступным годзе тут, у Мінску".

Першы мультымедыйны фантан за сродкі Ашчадбанка з'явіўся ў 2018 годзе ў Пецяргофе. Цяпер па ўсёй Расіі працуюць некалькі такіх збудаванняў - у Саратаве, Пецяргофе, Яраслаўлі, Калінінградзе, Уладзіміры, Разані і Варонежы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі