Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2025, 14:56

Лукашэнка пра дысцыпліну ў сельскай гаспадарцы: патрабаванні будуць толькі ўзмацняцца

Фота з архіва
Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрабаванні да выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыпліны ў сельскай гаспадарцы будуць толькі ўзмацняцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 красавіка ў гутарцы з журналістамі на рэспубліканскім суботніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, ці будзе ён мяняць задачы для аграрыяў з-за замаразкаў у красавіку, і ўдакладнілі, ці будуць нейкія паслабленні ў АПК. Прэзідэнт падкрэсліў, што патрабаванні да аграрыяў не звязаны з тым, што адбываецца на палях, а датычацца, хутчэй, дысцыпліны.

"Адна з набалелых тэм - падзеж жывёлы, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Прабачце, як у вёсцы кажуць: калі ў цябе падохнуць цяляты і парасяты, то не будзе ні ялавічыны, ні свініны, не будзе і малака. Таму я пачаў гаварыць аб выканальніцкай дысцыпліне, дэкрэт адпаведны падпісаны. А цяпер пачнецца "жым" вельмі сур'ёзны на справе, на практыцы". Прэзідэнт заўважыў, што выпрацоўка на аднаго чалавека ў Беларусі ў два ці тры разы ніжэйшая, чым у суседзяў.

"І тэхналагічная, і выканальніцкая дысцыпліна павінна быць іншай. Вось гэты крадзеж па дробязях на сельгаспрадпрыемствах... Гэта ўжо зашкальвае, гэта нецярпіма. Абуральнае стаўленне да жывёлы, у раслінаводстве - да раслін, п'янкі. Дысцыпліны не хапае", - канстатаваў Прэзідэнт і дадаў, што патрабаванні ў тым ліку да тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны будуць толькі ўзмацняцца.

Кожны павінен якасна выконваць работу на сваім рабочым месцы, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. Пакуль гэтага няма ў поўным аб'ёме. Прэзідэнт зноў звярнуў увагу, што лепш адказна працаваць на сваіх рабочых месцах, чым ваяваць, як гэта адбываецца ў нашых паўднёвых суседзяў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі