ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 11:19

Лукашэнка пра дысцыпліну ў рэгіёнах: настае жалезная дыктатура

28 красавіка, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць азнаёміўся са створанай сістэмай па рамонце і аднаўленні старой тэхнікі і звярнуў увагу на пытанні дысцыпліны. Як тэхналагічнай, так і кадравай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Настае жалезная дыктатура! Засядзеліся ў Мінску. У Гродне праводзім нараду: поўны адрыў урада ад губернатараў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца адноўленай сельгастэхнікі, Прэзідэнт сказаў: "Сістэма наладжана правільна, гэтым шляхам трэба ісці".

"Усяго ў нас хапае. У нас не хапае дысцыпліны", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка для журналістаў і грамадства растлумачыў, што размова ідзе пра тэхніку, якая праслужыла ў гаспадарках 5-7 гадоў і якую "кінулі пад плот". "Мы прынялі рашэнне з-пад плота дастаць, аднавіць і даць новае жыццё гэтай тэхніцы", - адзначыў ён.

"Прыгожая!" - сказаў Прэзідэнт, ацэньваючы прадстаўленыя ўзоры адноўленай тэхнікі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гэта даручэнне павінна было зыходзіць не ад яго, а ў першую чаргу на месцах трэба беражліва і па-гаспадарску абыходзіцца з тэхнікай. "Ставімся расхлябана, не беражом яе. А гэта грошы!" - заўважыў ён.

Камбайн "Гомсельмаша" павінен працаваць мінімум 15 гадоў, падкрэсліў Прэзідэнт. Тое ж самае датычыцца і трактарнай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як аднойчы размаўляў з амерыканскім фермерам, які больш за 30 гадоў эксплуатаваў беларускі трактар, і той быў спраўны і цалкам у рабочым стане.

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць і кадравай дысцыпліны, але важна не толькі патрабаваць, але і выпрацаваць неабходную нарматыўную прававую базу. Безгаспадарчае стаўленне і расхлябанасць не павінны заставацца беспакаранымі.

"Павінна быць вось такая сістэма выпрацавана, калі мы не хочам ваяваць так, як яны ваююць на поўдні. Нам патрэбны нарматыўныя прававыя акты. Каб гэта было ў законе. Парушыў закон - пайшоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе з актывам вобласці Прэзідэнт прывёў прыклад, што ў яго ёсць кадравы рэестр і ён узгадняе назначэнне шэрага кіраўнікоў, у тым ліку старшынь райвыканкамаў. І без яго ведама вызваліць іх з пасады нельга. Тое ж самае - пэўны пералік кадраў - павінна быць на ўзроўні абласцей, раёна і далей па вертыкалі, аж да механізатараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі