Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2022, 12:37

Лукашэнка пра дасягненні ў насенняводстве: гэта даражэй за золата!

16 жніўня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае вялікую ролю насенняводства ў развіцці аграрнай сферы і краіны ў цэлым. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання селекцыйна-насенняводчага комплексу РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве".

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з селекцыйнымі палямі па вывядзенні сартоў пшаніцы і зернебабовых культур, наведаў вытворчы ўчастак навукова-практычнага цэнтра па дапрацоўцы насеннага матэрыялу.

Як запэўнілі кіраўніка дзяржавы, вырабляць насенне айчынныя вучоныя ўмеюць не горш, чым у лепшых арганізацыях за мяжой.

"Гэта і мая гордасць, што мы захавалі аграрную навуку. І не толькі ў насенняводстве. Унікальныя людзі! Мы і захавалі, і перасягнулі. Гэта даражэй за золата. Людзі павінны разумець, што тое, што яны прыйшлі і купілі хлеб у магазіне... Хлеб пачынаецца з вучоных і гэтых дзялянак", - падкрэсліў беларускі лідар.

У РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве" вядзецца работа па селекцыі 38 відаў сельскагаспадарчых раслін, вытворчасць арыгінальнага насення амаль 140 раяніраваных сартоў. У 2021 годзе на палях краіны вырошчваліся 176 сартоў сельскагаспадарчых культур селекцыі цэнтра, якія займалі больш за 80 працэнтаў пасяўных плошчаў, а айчынныя сарты азімага жыта, аўса, кармавога ячменю, грэчкі, яравой пшаніцы і лубіну - больш за 90 працэнтаў плошчаў. Усе зарэгістраваныя сарты цэнтра паспяхова канкурыруюць з лепшымі дасягненнямі замежнай селекцыі і маюць высокі ўзровень ураджайнасці і якасці прадукцыі: у збожжавых - больш за 100 ц/га, рапсу - 60, зернебабовых культур - да 50 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі