Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2024, 12:05

Лукашэнка пра дадатковае фінансаванне навукі: будзе вынік - у даўгу не застанёмся

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук пакуль не дае тых вынікаў, якіх ад яе чакаюць, няма манетызацыі даследванняў і распрацовак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 снежня на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі ўкладваюцца ў айчынную навуку, падтрымліваюць новыя навуковыя напрамкі, ствараюць максімальна спрыяльныя ўмовы.

"На жаль, Акадэмія навук не стала драйверам апераджальнага навукова-тэхнічнага развіцця краіны на цяперашнім этапе. У нас крытычна мала прарыўных навуковых дасягненняў, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Ад дзейнасці акадэміі мы не бачым той аддачы, на якую разлічвалі. Няма манетызацыі даследаванняў і распрацовак Акадэміі навук. А гэта галоўны крытэрый ацэнкі эфектыўнасці". У адваротным выпадку, як адзначыў Прэзідэнт, паўстае пытанне, ці патрэбна краіне Акадэмія навук у такім выглядзе або лепш сканцэнтравацца на галіновай, вузаўскай навуцы.

Ёсць пункт гледжання, што навуцы трэба даваць больш грошай. На гэта Прэзідэнт слушна заўважыў: "Будзе вынік - бясплатна працаваць ніхто не будзе. У даўгу не застанёмся".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі