Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2019, 15:53

Лукашэнка пра будучыню Беларусі: хачу бачыць яе свабоднай і незалежнай

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка хоча і ў перспектыве бачыць краіну свабоднай і незалежнай. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб больш ніколі намі з-пад бізуна не кіравалі ў нашай гісторыі. Каб мы самі кіравалі працэсамі ў сваёй краіне і вызначалі яе будучыню. Гэта галоўнае, што трэба захаваць. Усё астатняе купім", - сказаў беларускі лідар.

"Я хачу, каб яна (краіна. - Заўвага БЕЛТА) была Беларуссю. Каб яна была ў цэнтры Еўропы, стабільнай, з некранутымі граніцамі, каб мы самі сваё шчасце здабывалі і адчувалі. Гэта значыць, я хачу бачыць Беларусь свабоднай і незалежнай, каб нашы дзеці маглі, выехаўшы кудысьці, вярнуцца на свой кавалачак зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Беларусь не прэтэндуе на чужое і толькі імкнецца захаваць сваё. "Ціха, спакойна, паступова ствараючы сваё на гэтай зямлі. Не дай бог мы пачнём канфліктаваць з суседзямі. А яшчэ горш, калі... А на нас глядзяць некаторыя, успамінаючы Рэч Паспалітую, Вялікае Княства Літоўскае, Савецкі Саюз і іншае", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я гавару: час змяніўся, мы гатовы да любых саюзаў, да любых "Рэчаў", але мы суверэнныя і незалежныя, і павінны бачыць свой інтарэс. І ўсё гэта на карысць нашых дзяцей. А для гэтага трэба мець і абарону, кіраваць усімі працэсамі", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі