Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 14:49

Лукашэнка пра будаўніцтва: трэба забяспечыць перш за ўсё тых людзей, якія не маюць жылля

7 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Трэба забяспечыць перш за ўсё тых людзей, якія не маюць жылля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму работы будаўнічых арганізацый, фарміравання цэн на новае жыллё. У гэтым плане прыняты ўжо шэраг мер па навядзенні парадку, каб усё рабілася празрыста і справядліва. "Нам удалося крыху збіць цэны, перш за ўсё там, дзе людзі стаяць у чарзе. І гэты працэс мы будзем узмацняць. Для нас галоўнае - цана квадратнага метра", - сказаў Прэзідэнт.

fff1

"Будзем узмацняць і будаўніцтва арэнднага жылля. Мы паспрабавалі, гэтыя дамы пабудавалі як маласямейкі. Я зайшоў, паглядзеў, успамінаючы сваю маладосць (двое дзяцей - учацвярых жылі на дзевяці квадратных метрах), а там двухпакаёвая кватэра - у Бараўлянах. І пабудавалі імгненна. Выдатныя дамы. Колькі ў нас маладых людзей без кватэр сёння - шмат", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, хто хоча пабудаваць сабе дадатковыя кватэры, то тут абмежаванняў няма. "Будуйце, плаціце столькі, колькі вы хочаце, і будуйце. Нам трэба забяспечыць перш за ўсё людзей, якія не маюць жылля", - акцэнтаваў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі