
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта "Паўночны бераг" павінна быць звернута ў будучыню. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў 8 мая ў час наведвання Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля адкрыцця выставачнага комплексу кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэалізацыяй праекта "Паўночны бераг". Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў праінфармаваў Прэзідэнта аб этапах забудовы тэрыторыі і ходзе работ.
Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, ці выконваюць інвестары ўзятыя на сябе абавязацельствы. Уладзімір Кухараў пацвердзіў, што работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам.

"Ты не забывай толькі адно, калі будзеш кантраляваць (я таксама езджу міма, паглядаю): усё павінна быць звернута ў будучыню. Гэта не сённяшняга дня (праект. - Заўвага БЕЛТА). Гэта ўсё ў будучыню, пачынаючы з дзіцячага сада, школы і заканчваючы разумным горадам", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама даручыў прывесці ў парадак прылеглую тэрыторыю.
"І на большае ўжо не разлічвай. Гэта яны будуюць за свой кошт для Мінска. Гэта значны аб'ём. А астатняе - у рэгіёнах", - дадаў Прэзідэнт.-0-