ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 15:58

Лукашэнка пра будаўніцтва кальцавой вакол Віцебска: гэта трэба рабіць, грошы мы знойдзем

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Кальцавая дарога вакол Віцебска будзе пабудавана на працягу новай пяцігодкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Віцебск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб развіцці транспартнай інфраструктуры Віцебска, будаўніцтве кальцавой дарогі вакол абласнога цэнтра, выніках рэканструкцыі пуцеправода "Полацкі".

Паводле слоў губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва, на рэканструкцыю моста першапачаткова адводзілася чатыры гады, аднак будаўнікі справіліся крыху больш як за паўтара года. Вялікія плошчы пад транспартнай развязкай плануюць выкарыстоўваць пад аўтастаянкі, разгрузіўшы такім чынам цэнтральную частку горада: пляцоўкі каля аўтобуснага і чыгуначнага вакзалаў і рынку.

Прэзідэнта таксама папрасілі пасадзейнічаць у завяршэнні будаўніцтва кальцавой вакол Віцебска. На ўчастку працягласцю 10 км неабходна пракласці дарогу, на работы патрэбна Br120 млн.

"Гэта трэба рабіць. Я лічу, што ўсе гарады трэба абыходзіць, не толькі вялікія, але і малыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Размова пра будаўніцтва Паўночна-заходняга абходу Віцебска прадоўжылася ў час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з мясцовымі жыхарамі і будаўнікамі пуцеправода "Полацкі". Гэту тэму закранулі прадстаўнікі працоўных калектываў.

"Я вельмі рады, калі моладзь не толькі хайпуе і посціць у інтэрнэце, але і непакоіцца аб нейкім Паўночна-заходнім абходзе, пуцеправодах і гэтак далей. Значыць, у нашай нацыі ёсць будучыня, - адказаў Прэзідэнт. - Я згодны, што гэта трэба зрабіць. Мы павінны падумаць, як прафінансаваць гэты ўчастак. Але праекта яшчэ няма. Зробіце праект - я падстаўлю плячо. Грошы на гэта мы пазычым, адназначна. Вакол усіх гарадоў (у Магілёве таксама маленькі ўчастак застаўся) мы зрабілі гэтыя абходы, трэба, каб і вакол галоўнага славянскага горада быў гэты абход. Тое, што ў гэтай пяцігодцы зробім, я вам абяцаю. І нават калі Прэзідэнтам не буду, грошы знойдзем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі