![](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000019_1712656434_129974_big.jpg)
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніхто не будзе караць кіраўнікоў за дапушчаную памылку, але калі яны бессаромна крадуць, то даравання быць не можа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб стане і задачах развіцця прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на праблему росту карупцыйных схем у прамысловасці.
"І не трэба тут спасылацца на нейкія рызыкі, што ў вас не хапае рызык (гаворка пра бізнес-рызыкі, на якія кіраўнікам часам даводзіцца ісці ў інтарэсах далейшага развіцця прадпрыемства. - Заўвага БЕЛТА). На гэта ўжо вочы закрываем. Але калі вы ў кішэню кладзяце, і гэта на вачах у тых, хто павінен глядзець і глядзіць, вы не хадзіце і не плачцеся, што тут празмерна кагосьці напружваюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"За памылку ніхто нікога не пакарае. Вы заўсёды можаце дайсці аж да Прэзідэнта і растлумачыць сваю памылку. Але калі вы крадзеце бессаромна, апускаючы (значна пагаршаючы матэрыяльнае становішча. - Заўвага БЕЛТА) тысячныя працоўныя калектывы і флагманы нашай прамысловасці, даравання тут быць не можа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
І гэта пазіцыя будзе заставацца нязменнай, незалежна ад асобы Прэзідэнта, таму што толькі такім чынам можна захаваць краіну. "Спагнанне будзе самае жорсткае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-