Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 13:02

Лукашэнка пра азімы ячмень: максімум сёлетняга ўраджаю пакінуць на насенне і павялічыць пасевы

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым нарасціць пасяўныя плошчы азімага ячменю ў перспектыве да 200-300 тыс. га, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма павелічэння вытворчасці азімага ячменю сярод іншых разглядалася на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. Як адзначыў віцэ-прэм'ер Леанід Заяц, у гэтым годзе сярэдняя ўраджайнасць азімага ячменю складае 51,6 цга.

Прэзідэнт удзяліў вялікую ўвагу нарошчванню гэтай культуры ў краіне. "Па азімым ячмені мы ўжо які год пераконваемся ў тым, што калі тэхналагічна правільна гэта зрабіць, - 52 цэнтнеры. Нам трэба такую ўраджайнасць мець па краіне і тады мы не будзем мець з кармамі ніякіх праблем. Таму максімум атрыманага збожжа трэба пусціць на насенне азімага ячменю", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Як адзначылі спецыялісты, цяпер гэта культура пасеяна па краіне на тэрыторыі 60 тыс. га. "Гэта нішто для нашай краіны. Нам трэба мінімум 200 тыс. мець у будучым годзе і выходзіць, магчыма, на 300 тыс. гектараў пасяўных плошчаў азімага ячменю", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, на селектарнай нарадзе вялікая ўвага таксама была ўдзелена вырошчваню рапсу. "Калі мы хочам зарабіць грошай, мы павінны мець рапс, каб атрымаць рапсавы алей і добрую прыбаўку да кармоў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі