Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2021, 23:38

Лукашэнка пра апошнія санкцыі ЕС: гісторыя іх нічому так і не навучыла

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пракаменціраваў апошнія санкцыі Еўрасаюза супраць краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прайшло 80 гадоў, і што? Новая гарачая вайна. Вы паглядзіце: гэта што, сімвалізм? Учора ўвялі эканамічныя санкцыі супраць нашых людзей і прадпрыемстваў. 22 чэрвеня, ноччу. Вось ужо сапраўды, гісторыя так нічому іх і не навучыла", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Ад каго не чакалі ўдзелу ў гэтай калектыўнай змове, дык гэта ад Германіі. Ад тых, чые продкі знішчылі ў Вялікай Айчыннай вайне не толькі кожнага трэцяга беларуса, але і мільёны ненароджаных дзяцей, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Усе 80 гадоў пасля 45-га мінулага стагоддзя немцы хадзілі па ўсім свеце, па Еўропе, былым Савецкім Саюзе і каяліся. Каяліся, рыдалі, на каленях стаялі, прасілі адкрыць помнікі, пахаваць яшчэ непахаваных немцаў - фашыстаў, якія прыйшлі на нашу зямлю. І мы былі добрыя і талерантныя. Тыя, хто мучыліся, пакутавалі, адкрылі свае сэрцы і душы і паставіліся па-чалавечы да іх. І што?

Кіраўнік дзяржавы прывёў нядаўнюю цытату міністра замежных спраў Германіі, які заявіў аб неабходнасці распаўсюдзіць санкцыі на сектары беларускай эканомікі. "Чытай, няхай падохнуць там. Так і хочацца спытаць аўтара гэтых радкоў: спадар Маас, вы хто? Немец, які ўчора каяўся, або наследнік нацыстаў? Вы хто, адкажыце публічна. Хаця б перад сваім народам. Не трэба каяцца на публіку за грахі сваіх папярэднікаў. Грош цана гэтым пакаянням, якія мы яшчэ нядаўна чулі ў "Трасцянцы" ад прэзідэнтаў Аўстрыі і Германіі. Ніякія словы не схаваюць рэальныя намеры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы павінны не проста каяцца. Вы павінны яшчэ 100 гадоў стаяць на каленях перад беларускім народам і маліцца, што вы змаглі нарадзіцца пасля той вайны. Вы павінны рабіць усё, каб зарубцаваць у нашых сэрцах і душах раны ад гэтай вайны. Вы не душыць нас павінны. Вы на руках павінны нас насіць - немцы, палякі, так званы Еўрапейскі саюз. Таму што мы выратавалі вас ад карычневай чумы. Хадзілі б вы разам з усім савецкім народам рабамі, калі б яны ўзялі верх", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі