Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2021, 13:29

Лукашэнка пра Алімпіяду ў Парыжы: не дай бог будзе такі ж правал, як у Токіа

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэджвае кіраўніцтва спартыўнай галіны, што на наступнай Алімпіядзе ў Парыжы неабходна паказаць лепшы вынік, чым у Токіа. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па развіцці футбола і спартыўнай галіны ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна праз 3 гады Алімпійскія гульні ў Парыжы. Крыўдаваць будзе няма на каго. Той жа клімат фактычна, што і ў нас. Нават яшчэ лепшы. Гэта не ў Японію. Не дай бог будзе такі ж правал, як у Токіа", - папярэдзіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы здзівіўся, што на Алімпіядзе ў Токіа некаторыя беларускія спартсмены не змаглі нават пацвердзіць свае папярэднія вынікі, а маглі ж заваяваць медалі. А сераднячкі, якія трапілі на спаборніцтвы, раптам пачалі выстаўляць нейкія ўмовы.

"Гэта непарадак, адсутнасць усякай дысцыпліны. А павінна быць дысцыпліна", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі