Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 красавіка 2022, 12:38

Лукашэнка пра аднаўленне чарнобыльскіх раёнаў: дай бог, каб ва ўсіх раёнах было такое развіццё

29 красавіка, Чачэрск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава будзе рабіць усё для развіцця пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі Чачэрскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пацярпелыя раёны добра аднаўляюцца, а захваральнасць грамадзян нават ніжэйшая, чым у іншых рэгіёнах. Тут таксама добрая нараджальнасць.

"Дай бог, каб у нас была такая абстаноўка ва ўсіх раёнах нашай краіны. Мяне здзівіў і прыемна парадаваў міністр (цяпер мы ўжо можам параўноўваць, прайшло 36 гадоў пасля трагедыі): у нас вельмі добрая дынаміка па зніжэнні захваральнасці людзей. Але, самае галоўнае, што тут у нас людзі здаравейшыя, чым у іншых раёнах. Таму я і гавару: дай бог, каб у нас у іншых раёнах было як тут", - сказаў Прэзідэнт.

"Я вам вельмі ўдзячны, што вы мяне тады паслухалі, зусім маладога, зялёнага, калі я сказаў: не, мы сваю зямлю нікому не аддадзім. Мы будзем жыць тут. Мы будзем рабіць усё, каб нашы людзі маглі жыць, працаваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Самая галоўная выснова з гэтага - ніколі не трэба здавацца, трэба змагацца да апошняга, і тады прыйдзе перамога. Гэта галоўная выснова, якую я раблю з таго вопыту, што атрымаў тут".

У Чачэрску Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да мемарыяла "Памяць адселеным вёскам". Помнік быў створаны паводле праекта студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і ўстаноўлены ў горадзе ў 2003 годзе.

Драўляная канструкцыя вышынёй 8 м выканана ў форме ратушы на бетонным пастаменце. Бетон сімвалізуе адселеныя, мёртвыя вёскі, дрэва - жыццё і развіццё населеных пунктаў, што засталіся. На мануменце ўстаноўлена пліта, на якой пералічаны 43 адселеныя вёскі Чачэрскага раёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі