ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2022, 11:37

Лукашэнка пра абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі: беларусы павінны быць упэўнены, што ніякай радыяцыі не з'явіцца

Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы павінны быць упэўнены, што ніякай радыяцыі на тэрыторыі краіны не з'явіцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, на якую ў тым ліку вынесена пытанне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы фактычна з нуля стварылі ў краіне новую галіну з Беларускай АЭС. Не сёння заўтра нам спатрэбіцца ўтылізаваць ядзерныя адходы - адпрацаванае паліва. Прадукт вельмі небяспечны (але вельмі каштоўны). Таму я ставіў задачу выбудаваць у Беларусі надзейную сістэму абыходжання з такімі адходамі, стварыць адпаведную інфраструктуру", - нагадаў Прэзідэнт.

Пытанне абмяркоўвалі яшчэ ў мінулым годзе. Тады вырашылі, што гэтым зоймецца так званы нацыянальны аператар. Ён возьме на сябе клопат па ўзвядзенні аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і будзе паўнацэнна кіраваць працэсам. "Тут мы прытрымліваемся, па-першае, устаноўленых, як вы кажаце, сусветных стандартаў. Па-другое, гэта бяспека і здароўе беларускай нацыі і нашых суседзяў, як вы прапісваеце. Праўда, суседзі не вельмі напружваюцца наконт здароўя нашых беларусаў, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Галоўнае маё патрабаванне - ніякай нагрузкі на бюджэт, ніякіх дадатковых міністэрстваў, ведамстваў пад грыфам "аператара".

Прэзідэнт запатрабаваў дакладна вызначыцца, як лепш за ўсё абыходзіцца з гэтымі адходамі і што гэта за аператар будзе ў выніку. "Беларусы павінны быць упэўнены, што ніякай радыяцыі на тэрыторыі краіны не з'явіцца. Гэта галоўнае!" - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі