Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2025, 22:10

Лукашэнка пра 2020-ы: гэта была вельмі важная і неабходная "прышчэпка", і гэта не паўторыцца

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў падзеі 2020 года неабходнай "прышчэпкай" для беларускага грамадства, а праціўнікаў папярэдзіў, што падобнае ніколі не паўторыцца. Аб гэтым ён заявіў на акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што беларусы - людзі добрыя, гасцінныя, вельмі талерантныя. "Мы ўмеем слухаць і верыць - наша славянская сутнасць такая: мы верым. І гэта якасць беларускага народа сыграла злы жарт у гісторыі незалежнай Беларусі, калі мы верылі. У 2020-м годзе частка нашых людзей паверыла ў "прывабнае заможнае жыццё за кардонам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы ледзь не знішчылі самі сябе. Давайце адкрыта аб гэтым гаварыць. Але гэта была вельмі важная, неабходная "прышчэпка" нашаму арганізму. Мы гэту прышчэпку атрымалі. І ўсе нашы праціўнікі і ворагі павінны разумець: не спадзявайцеся, мы ніколі не паўторым таго, што было ў 2020 годзе", - заявіў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі