Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2022, 21:33

Лукашэнка: Польшча, Літва і Латвія наіўна разлічваюць вытаргаваць сабе будучыню ў новых рэаліях

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія, літоўскія і латышскія палітыкі наіўна разлічваюць вытаргаваць сабе будучыню ў новых рэаліях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развал Украіны пачаўся ўжо. А польскія, літоўскія і латышскія палітыкі, мяркуючы па ўсім, наіўна разлічваюць вытаргаваць сабе будучыню ў новых геапалітычных рэаліях. Яны паўтараюць памылку канца 30-х гадоў - пачатку 40-х мінулага стагоддзя. Вы памятаеце, як усе лізалі пяткі фашысцкай Германіі і Гітлеру. Асабліва рабалепствавала кіраўніцтва Польшчы. І да чаго гэта прывяло? У першых чыслах верасня на працягу двух тыдняў Польшча перастала існаваць. Вельмі шкада, што нашы суседзі не вывучылі ўрокі гісторыі. Але галоўнае, каб мы памяталі свой гістарычны вопыт, а ўнукам нашым не давялося выбудоўваць нацыянальную дзяржаўнасць нанова", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сёння няпросты час і толькі лянівы не правёў паралель паміж падзеямі XIX - пачатку XX стагоддзя і днём сённяшнім. "Усе памятаюць, чым заканчваецца нежаданне вялікіх імперый дамаўляцца. Напалеонаўскім нашэсцем, дзвюма сусветнымі войнамі і некалькімі дзясяткамі лакальных канфліктаў. І сотнямі мільёнаў жыццяў. А што сёння? ЗША штурхаюць Еўропу ў ваеннае процістаянне з Расіяй на тэрыторыі Украіны. Свае планы яны не ўтойваюць - кантракты ўжо заключаны на гады наперад. Гэта значыць, Украіну будуць разбураць дашчэнту. І мэта пры гэтым - аслабленне Расіі і знішчэнне Беларусі", - лічыць Прэзідэнт.

Яшчэ адна мэта "заакіянскіх гаспадароў" - Еўропа, дадаў ён. "Амерыка з'яўляецца адзінай краінай-выгадаатрымальнікам ад таго, што адбываецца тут: і Еўропу на месца паставіць, і канкурэнтаў ліквідаваць. Сёння Украіна, заўтра будзе Малдова або Прыбалтыка, Польшча або Румынія. Штаты раздуваюць вайну ў Косаве, спрабуючы націскаць на Сербію, падкідваюць вуголле ў тлеючыя супярэчнасці ў Карабаху, муцяць ваду ў Сірыі. Не ўсё проста ў Афганістане і суседніх дзяржавах. Вашынгтон прысутнічае ва ўсіх значных палітычных канфліктах, пры гэтым поўнасцю ігнаруе ўнутраныя супярэчнасці на мяжы грамадзянскага процістаяння", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі