Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2018, 09:01

Лукашэнка: плённае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана будзе пашырацца

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Кыргызстан традыцыйна звязваюць трывалыя вузы дружбы, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы. "Мы высока цэнім Вашы намаганні, накіраваныя на далейшае паглыбленне і напаўненне новым практычным зместам беларуска-кыргызскага партнёрства, развіццё канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках еўразійскай інтэграцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што плённае двухбаковае супрацоўніцтва будзе пашырацца ў інтарэсах народаў краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сааранбаю Жээнбекаву добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці. "Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена радасцю і душэўным цяплом, а падтрымка родных, калег і сяброў надасць сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі