Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2019, 14:00

Лукашэнка: плаванне і лёгкую атлетыку трэба насіць на руках

19 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Развіццю плавання і лёгкай атлетыцы неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу, але за кожны ўкладзены цэнт патрэбна аддача. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плаванне, лёгкая атлетыка - гэтыя віды спорту трэба на руках насіць. Няхай скажуць, чаго не хапае, - дапаможам. Але за кожны цэнт, за ўвагу патрэбна аддача", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Выказаўся кіраўнік дзяржавы і адносна гульнявых відаў спорту, калі на нарадзе прагучала, што беларускія каманды даюць бой сур'ёзным сапернікам. "Мы ўвесь час даём бой. А вынік гэтага бою - паражэнне, - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. - Бой мы навучыліся даваць. Баскаў (гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў. - Заўвага БЕЛТА) таксама ў апошняй гульні даў бой: пяць секунд не змаглі вытрымаць, утрымаць лік, прапусціўшы ганебную шайбу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі