Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2019, 14:05

Лукашэнка плануе да канца года наведаць ЕС

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе да канца года наведаць ЕС. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў сёння журналістам у кулуарах форуму "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я спадзяюся, што ў гэтым годзе мы зробім паўнацэнны візіт на прастору Еўрапейскага саюза", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што інфармацыя аб візіце кіраўніка дзяржавы стане вядома пазней. "Мы заўсёды гаварылі аб тым, што візіт не павінен быць дзеля візіту. Ён можа быць зроблены тады (і гэта наш прынцыповы падыход), калі ён падрыхтаваны, калі мы чакаем канкрэтных важных вынікаў ад гэтага візіту ў плане развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, палітычнага, гуманітарнага супрацоўніцтва і гэтак далей", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі