Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 11:13

Лукашэнка - піянерам: у вашых руках будучыня краіны, і вы павінны яе захаваць

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У руках маладога пакалення беларусаў будучыня краіны, і яны павінны захаваць яе. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час цікавы. Час выбраў вас перш за ўсё. У вашых руках будучыня краіны, і вы павінны сваю краіну захаваць. Нідзе, акрамя як на сваёй зямлі, вам лепш не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе некаторыя нязгодныя з рэзультатамі галасавання грамадзяне, асабліва актыўна занятыя ў пратэстах, вырашылі выехаць з краіны. "Я ж атрымліваю інфармацыю: многія з іх вельмі хочуць вярнуцца дадому, а не ведаюць як. Па-першае, сорамна, няёмка: збеглі, а цяпер як вярнуцца? Няхай думаюць. Як беглі, так няхай і вяртаюцца", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі