Сцяг Субота, 4 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 студзеня 2025, 00:05

Лукашэнка: першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны

Фота з архіва
Фота з архіва
1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш шлях - пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра - з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце таксама адзначыў, што зусім хутка трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. "Мы ўсе хочам, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!" - сказаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі