Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 18:42

Лукашэнка перасцярог Польшчу ад спроб залезці ва Украіну

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог Польшчу ад спроб залезці ў Заходнюю Украіну. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У вас няпростая сітуацыя. Вы там пасварыліся з немцамі, ёсць вельмі сур'ёзныя праблемы. І з намі. Вы што, на два франты "ваяваць" хочаце? Вы гатовы зайсці ў Заходнюю Украіну. Паспрабуйце толькі. Будзеце мець тады справу і з Беларуссю, і з Расіяй. Не трэба лезці ва Украіну. Заходняя Украіна - гэта Украіна. Яна ўжо ніколі не будзе Польшчай. Так, як і Заходняя Беларусь", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне польскага журналіста.

Ён таксама заклікаў не разлічваць, што Польшча заўсёды будзе дружыць з ЗША, і звярнуць увагу на выбудоўванне адносін з суседзямі, з якімі давядзецца жыць побач у любыя часы. "Тут з намі жыць вы будзеце заўсёды. З Расіяй, з намі, з прыбалтамі. У вас і з Літвой не вельмі добрыя адносіны. І з Украінай. Мы гэта бачым. Навошта вам гэта? Вы хочаце быць апорай ЗША ў Еўропе? Вельмі дарэмна. Палякі гэту палітыку не падтрымаюць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён яшчэ раз заклікаў Польшчу жыць дружна: "Калі вы хочаце зусім, каб было добра, здымайце санкцыі, давайце супрацоўнічаць разам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі