Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2021, 13:20

Лукашэнка перакананы, што пад вопытным кіраўніцтвам Мірзіёева Узбекістан прадоўжыць дынамічнае развіццё

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з перавыбраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пераканаўчая перамога наглядна дэманструе ваш высокі аўтарытэт, уяўляе сабой красамоўнае і бясспрэчнае сведчанне вялікага даверу выбаршчыкаў. Народ цалкам пацвердзіў прыхільнасць да ўзятага курсу на пабудову моцнай, незалежнай, сучаснай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад вопытным кіраўніцтвам Шаўката Мірзіёева Узбекістан прадоўжыць дынамічнае развіццё, умацаванне эканамічнага патэнцыялу і пазіцый на міжнароднай арэне.

"Спадзяюся, што ў хуткім часе ў нас будзе магчымасць у ходзе асабістай сустрэчы абмеркаваць бягучыя і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Узбекістана моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў на карысць Радзімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі