ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2016, 15:24

Лукашэнка: перагаворы з Эрдаганам адкрылі вароты для актывізацыі беларуска-турэцкіх кантактаў

Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам
Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам

14 лістапада, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Перагаворы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, якія адбыліся ў Мінску 11 лістапада, адкрылі вароты для актывізацыі кантактаў паміж краінамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Рэджэп Таіп Эрдаган зрабіў свой першы афіцыйны візіт у Беларусь. "І ён прывёз з сабой 250 кіраўнікоў буйнейшых фірм. Што яшчэ трэба? Сам-насам дамаўляйцеся. Мы як прэзідэнты іх звялі. Прайшлі сустрэчы, нейкія дамоўленасці, вы пачалі ўжо там працаваць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта была вельмі добрая, пазітыўная сустрэча. У Прэзідэнта Турцыі, як ён мне сказаў сам-насам, ніколі не было такіх візітаў ні ў адну краіну. Два велізарныя самалёты высадзілі "дэсант" сюды, у Беларусь, каб дамовіцца. Упэўнены, што кіраўнікі нашых прыватных і дзяржаўных фірм і кампаній у кантакце з імі маглі дамовіцца".

Прэзідэнт адзначыў, што гэта быў адзін з першых крокаў у наладжванні кантактаў з прадстаўнікамі турэцкага бізнесу. "Потым другі будзе, трэці. Вось ён (Эрдаган. - Заўвага БЕЛТА) папрасіў, каб я прыехаў вясной да яго. Там ужо будуць разглядацца канкрэтныя пытанні: тая пошліна, гэта пошліна. Хоць ужо і ўрады пачалі працаваць у гэтым плане. Гэта будзе няпроста, таму што Турцыі трэба будзе паступіцца сваімі інтарэсамі, у нейкай ступені аддаць свой або чый-небудзь рынак для нас", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што турэцкі бок зацікаўлены, у прыватнасці, у размяшчэнні на сваёй тэрыторыі вытворчасці збожжа- і кормаўборачных камбайнаў, дарожна-будаўнічай тэхнікі. "Прапрацоўваецца супрацоўніцтва турэцкіх прадпрыемстваў з Мінскім трактарным заводам, БелАЗам. Усё мы абгаварылі і адкрылі гэтыя вароты для таго, каб вы маглі працаваць на гэтым рынку. Думаю, далей працэс можа пайсці хутчэй, калі мы не будзем спаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнт расказаў аб гуманітарным супрацоўніцтве з Турцыяй, у прыватнасці аб адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску. "Яны гэта ацанілі, гаворыць ён (Эрдаган. - Заўвага БЕЛТА). Нідзе ў свеце да іх так не ставіліся", - заўважыў беларускі лідар.

"Вось такі быў насычаны і вельмі цікавы, і я лічу, вельмі ўдачны візіт. Пройдзе час, убачым вынік", - падагульніў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі