Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі Кітай - надзейны саюзнік па ўсіх пытаннях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дабаўленая вартасць беларуска-кітайскага супрацоўніцтва бясспрэчная і відавочная для абодвух бакоў. "Кітай сёння не проста наш асноўны партнёр. Кітай - асноўны партнёр для ўсіх краін, якія намецілі для сябе развіццё", - упэўнены беларускі лідар.
"Ва ўмовах тэктанічных геапалітычных змяненняў Пекін для Мінска - найважнейшы пункт апоры. І не толькі для Мінска. Асаблівы статус беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння прызнаюць і ўлічваюць усе - ад расіян і амерыканцаў да краін Афрыкі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Для нас Кітай - надзейны саюзнік па ўсіх пытаннях", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў спецыфіку кітайскага падыходу да развіцця супрацоўніцтва. "Кітай нікуды не спяшаецца. Гэта традыцыйна. Мы да гэтага прывыклі. Многаму ў кітайцаў сёння вучымся - вельмі старажытная нацыя. Раю, хто не знаёмы, азнаёміцца з гісторыяй КНР", - сказаў ён.-0-