Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2021, 09:55

Лукашэнка пажадаў айчынным СМІ захаваць статуснасць, быць заўсёды першымі і на вышыні

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам першага Форуму медыйнай супольнасці Беларусі "СМІ ў эпоху лічбавізацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы бачым, з якой хуткасцю інавацыйныя тэхналогіі змяняюць жыццё грамадства, якія магчымасці яны адкрываюць у сферы стварэння і распаўсюджвання медыякантэнту, якія рызыкі фарміруюць у пытаннях інфармацыйнай бяспекі дзяржавы. Разумеем, што непахіснасць нашага суверэнітэту, захаванне адзінства і згоды беларускага народа шмат у чым залежаць ад прафесіяналізму і грамадзянскай пазіцыі айчынных журналістаў", - гаворыцца ў прывітанні.

"Упэўнены, што ваша імкненне развівацца і ўдасканальвацца, уменне з'яднацца, абараняючы нацыянальныя інтарэсы краіны, з'яўляюцца залогам дабрабыту і міру незалежнай Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў, каб старт форуму быў яркім, а работа яго ўдзельнікаў - плённай. "На фоне сучасных трэндаў сусветнай журналістыкі, якая часам пагарджае этычнымі нормамі і маральнымі прынцыпамі, жадаю айчынным СМІ захаваць статуснасць, быць заўсёды першымі і на вышыні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі