Зураб Цэрэтэлі. Фота ТАСС
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака СССР Зураба Цэрэтэлі з 90-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Дзякуючы прыроднаму таленту і нястомнай працы Вамі створаны ўнікальныя творы, якія вызначаюцца аўтарскім стылем, наватарствам і высокім майстэрствам. Ваша творчасць па праву заслужыла міжнароднае прызнанне, унесла значны ўклад у развіццё сучаснага манументальнага і выяўленчага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што вопыт і плённая шматгранная дзейнасць Зураба Цэрэтэлі і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей.-0-