Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2019, 09:04

Лукашэнка павіншаваў Зюганава з 75-годдзем

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага сходу Генадзя Зюганава з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы з'яўляецеся адным з яркіх і найбольш вядомых палітыкаў сучаснай Расіі. Дзякуючы Вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі і настойлівасці Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі на працягу многіх гадоў упэўнена захоўвае свае аўтарытэт і ўплыў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць прафесіяналізм і значны асабісты ўклад Генадзя Зюганава ва ўмацаванне шматпланавых беларуска-расійскіх адносін. "Перакананы, што Вы і ў далейшым застаняцеся паслядоўным прыхільнікам развіцця інтэграцыйных працэсаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі